Да ўвагі прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі!

13 марта 2018

         Акрэдытацыя на хатнія матчы ФК «Гарадзея» ў сезоне-2018 ажыццяўляецца па папярэдніх заяўках, якія неабходна падаць да 26 сакавіка ў прэс-службу клуба па электроннай пошце fc_gorodeya@tut.by

          У заяўцы на акрэдытацыю ў абавязковым парадку павінны быць:

- поўная назва СМІ;

- нумары кантактных тэлефонаў рэдакцыі, адрас электроннай пошты;

- прозвішча, імя і імя па бацьку журналіста, пасада і нумары службовага і мабільнага тэлефонаў.

 

        Наяўнасць акрэдытацыі гарантуе яе ўладальніку:

1. Свабодны ўваход на стадыён, які з'яўляецца хатнім для ФК «Гарадзея» ў дні правядзення матчаў.

2. Месца ў ложы прэсы.

3. Стартавы пратакол і праграму матча.

4. Выніковы пратакол матча.

5. Удзел у пасляматчавай прэс-канферэнцыі.

 

Акрэдытацыйныя бэйджы выдаюцца перад матчам.

Даведкі па тэлефоне 8 (029) 672-93-41.

РЕКЛАМА

РЕКЛАМА